У сталіцы востры недахоп вадзіцеляў

15 мая 2013

Калі з транспартам праблемы вырашаюцца, то востры недахоп вадзіцеляў становіцца больш відавочным. Больш за тысячу вакансій  у Мінскай  базе даных службы занятасці. Дарэчы, вадзіцелям аўто прапаноўваюць сярэдні заробак 5-6 мільёнаў рублёў. У ліку запатрабаваных прафесій таксама медыцынскія сёстры, муляры, прыбіральшчыкі памяшканняў, прадаўцы і кандуктары. Між тым, у Мінску зарэгістравана амаль тры тысячы беспрацоўных.


Галіна Кулакоўская, намеснік начальніка ўпраўлення  камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: На сённяшні дзень наймальнікамі заяўлена каля 25 тысяч вакансій. З пачатку года гэтая лічба вырасла на 20%. У першую чаргу вакансіі растуць у будаўніцтве і прамысловасці. Гэта сезонны попыт.


Знайсці працу ў сталіцы можна не толькі на агульнагарадскіх  кірмашах вакансій, а і на спецыялізаваных міні-кірмашах. Іх праводзіць кожны раён у тэрытарыяльным аддзеле працаўладкавання. Беспрацоўныя сустракаюцца сам-насам са спецыялістамі аддзела кадраў двух-трох прадпрыемстваў і як правіла хутка ўладкоўваюцца на новае месца.