У сталіцы пачне сваю дзейнасць школьная акадэмія кіравання

21 августа 2014
З верасня старшакласнікі школы № 61 змогуць наведваць факультатывы па гісторыі, грамадазнаўстве, а таксама англійскай мове. Вялікая ўвага будзе нададзена і падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсціравання. Галоўная задача - выявіць найбольш здольных вучняў, а таксама дапамагчы ім ў рэалізацыі творчых і лідарскіх здольнасцяў. Дарэчы, у такіх падлетках зацікаўлена Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.