У сталіцы распачаўся Беларускі тыдзень моды. Пра тое, што сёння ў трэндзе, ведаюць беларускія дызайнеры. У праграме fashion-праекта - паказы аўтарскіх калекцый, конкурс маладых дызайнераў, конкурс блогераў і журналістаў, а таксама адукацыйныя лекцыі і семінары. Арганізатары абяцаюць, што ні ў кога не застанецца сумненняў наконт арыгінальнасці і канкурэнтаздольнасці беларускай моднай індустрыі.
Яніна Ганчарова, кіраўнік аргкамітэта Belarus fashion week: Сёмы сезон - гэта сёмы ўзровень нашага росту. Сёмы раз мы праводзім тыдзень моды і на подыуме прымаюць удзел 25 беларускіх брэндаў. Гэта асноўныя ўдзельнікі Беларускага тыдня моды. І пляцоўка off, якая прымае 11 брэндаў маладых дызайнераў.
На прэс-канферэнцыі стала вядома, что сярод удзельнікаў праекта не толькі беларускія дызайнеры, але і еўрапейскія модныя майстры. Гледачоў, якія плануюць наведаць мерапрыемствы ў рамках Беларускага тыдня моды, чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Так, у паказе, які адбудзецца 9 лістапада, прымуць удзел папулярныя медыяперсоны, імёны якіх арганізатары пакуль не называюць.














