У сталіцы гарэў вялікі склад аўтазапчастак на вуліцы Лынькова

23 декабря 2016
Сёння раніцай у сталіцы адкрытым полымем гарэў вялікі склад аўтазапчастак на вуліцы Лынькова. Пажарных выклікалі відавочцы здарэння. Ахоплены агнём будынак тушылі на працягу 2 гадзін 19 машын спецтэхнікі. Полымя ператварыла ў попел амаль увесь склад - больш за 500 квадратаў тэрыторыі. Ад высокіх тэмператур абваліліся сцены і дах. Пацярпелых няма. Зараз на месцы працуюць спецыялісты. Асноўныя версіі ўзгарання дзве - кароткае замыканне і падпал.