У сталіцы да канца года адкрыюцца 4 новыя гіпермаркеты

19 июня 2013
Зараз яны ўзводзяцца на перасячэнні МКАД і праспекта Незалежнасці, на Даўгінаўскім тракце, у мікрараёне Лошыца і па вуліцы Прытыцкага. Акрамя гэтага, актыўна будуюцца аб'екты рознічнага гандлю крокавай даступнасці. Каля трохсот магазінаў адчыняць свае дзверы пакупнікам у найбліжэйшыя два гады ў спальных раёнах. Таксама вядуцца работы па рэканструкцыі сталічных рынкаў.


Сёлета прырост гандлёвых плошчаў за кошт будаўніцтва новых магазінаў дасягне 175 000 квадратных метраў, што амаль удвая больш, чым летась.