У сталіцы вырас дэфіцыт сферы паслуг

6 мая 2013

Мінчанам не хапае пральняў, фотаатэлье, дзіцячых кафэ і адукацыйных цэнтраў. Многія бізнес-ідэі з-за адсутнасці магчымасцяў пыляцца на паліцах у сталічных бізнесменаў. Цяжкасці ўзнікаюць не толькі ў першапачатковым капітале, але і ў арэндзе офісаў. Ці проста ўвасобіць бізнес-ідэю - даведвалася Марына Мураўёва


Пабудаваць асобныя памяшканні пад офісы каштуе значнага капіталу. Малы бізнес шукае іншыя варыянты. Так былыя падвалы пераўтвараюцца ў кафэ, гарышчы - у більярдныя клубы, а кватэры здымаюць пад офісы. Пры асабістых умовах такое пераўтварэнне магчыма.


Каб зняць у арэнду памяшканне для свайго бізнесу, яго неабходна перааформіць у нежылое. І толькі потым пачынаць там дзейнасць. Памяшканне для гэтага сямейнага цэнтра першапачаткова было часткай вуліцы. Потым яго дабудавалі, цяпер гэтая пляцоўка годная для сферы паслуг.


Кацярына Каўрова, дырэктар сямейнага цэнтра г. Мінска: Арэндная плата за такога роду памяшканне даволі высокая. Але нам удалося знайсці гэтае памяшканне. Нам пришлось дзейнічаць вельмі хутка. Калі вы жадаеце дасягнуць поспеху, вы павінны думаць хутка, дзейнічаць хутка. Аб'ява аб арэндзе гэтага памяшкання з'явілася ў Інтэрнэце ў 5:30. І ў 6 гадзін мы ўжо былі тут і пакінулі аванс.


Чатыры гады запар тут развіваюць творчыя здольнасці дзяцей, праходзяць сямейныя кансультацыі і псіхалагічныя трэнінгі.


Ідэю стварэння сямейнага цэнтра Кацярына выношвала больш за 10 гадоў. Падчас стажыроўкі ў ЗША, у Ла-Кросе, яна ўжо бачыла, якім будзе яе цэнтр. Сёння бізнес-ідэя жыве на 46 квадратных метрах. На іх - гульнявы пакой, невялікая сталовая. Афармленнем інтэр'ера займалася сама. Мэбля пад праванс, англійскія  метадычныя дапаможнікі. Нічога лішняга, каб не адцягвала ўвагу дзяцей і іх бацькоў. Вопыт працы з сям'ёй дапамог пачаць бізнес з нуля.  


Кацярына Каўрова, дырэктар сямейнага цэнтра г. Мінска: У бізнес я прыйшла не проста так. Да таго як адкрыць свой сямейны цэнтр,  у мяне быў каласальны вопыт працы з сям'ёй. З сям'ёй, якая знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, дзеці, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.


Расклад заняткаў і трэнінгаў цэнтра распісаны на месяц наперад. Наплыў кліентаў звязаны з бэбі-бумам, які ўспыхнуў два-тры гады таму. Цяпер бацькі імкнуцца ўладкаваць сваіх дзяцей у цэнтры ранняга развіцця. І, як вядома, попыт нараджае прапанову. Галоўнае – знайсці сваё месца на рынку і ўмець слухаць сваіх кліентаў.


Кацярына імкнецца зрабіць свой сямейны цэнтр універсальным. Час дыктуе ўмовы і яе бізнес вымушаны падпарадкавацца іх зменлівым жаданням.