Зараз навінкі безнаяўнага разліку ўсталяваны ў некаторых магазінах, прычым яны набіраюць папулярнасць сярод пакупнікоў. Дарэчы, бескантактныя тэхналогіі дазволяць надзейна і хутка рабіць пакупкі. Але сума грошай пры гэтым павінна быць невялікай.
Людміла Стэфановіч, начальнік упраўлення Нацбанка Беларусі: Тут трэба разумець: будзе пэўны ліміт на пакупкі па бескантактных тэхналогіях - гэта 100 або 200 тысяч рублёў. Гэта будзе ўстанаўлівацца банкам або плацежнай сістэмай. Каб чалавек мог спакойна разумець, калі ў яго спішацца сума бескантактна, то гэта будзе тая сума, пры якой ён адчуваў бы смеласць пры працы з дадзеным інструментам.
Адзначым, толькі за мінулы год сталічны гандаль папоўніўся больш як на 3 тысячы плацежных тэрміналаў.














