У сталічным заапарку сёння Дзень адчыненых дзвярэй

24 мая 2014

А вось паглядзець, як кормяць вядомага мішку Трыстана, і навучыцца даіць казу маглі не толькі дзеці, але і дарослыя - у сталічным заапарку сёння Дзень адчыненых дзвярэй. На сцэне - казачны паказ, а на алеях заапарка - сюрпрызы. Можна прагуляцца з экзатычнымі чарапахамі, а можна пабыць ветэрынарам. Апрануўшы белы халат і медыцынскую шапачку - зрабіць памятнае фота з дэкаратыўнай жывёлай.


Для гасцей заапарка сёння выступаюць клоўны, танцавальныя калектывы, праводзяцца конкурсы і віктарыны.