Ужо можна пачынаць збіраць дзяцей у школу! Усё - ад канцылярскіх тавараў да дзелавога адзення - прапануюць да новага навучальнага года на школьных кірмашах. Сёння 15 такіх аддзелаў адкрытыя ў Мінску. Каб пазбегнуць чэргаў, з'явіліся дадатковыя секцыі, а ў жніўні адкрыюцца яшчэ 10 школьных кірмашоў.
Новая школьная форма для першакласніка абыдзецца бацькам ад мільёна двухсот тысяч, а старшакласніка - ад мільёна трохсот тысяч рублёў. Нагадаем, такія сезонныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня.