У Смалявіцкім раёне вандалы апаганілі могілкі

11 февраля 2014

Спалілі вянкі на магілах, зламалі крыжы. Учора з заявай у міліцыю звярнуўся сын аднаго з памерлых. Калі менавіта быў учынены пагром, зараз высвятляюць аператыўнікі. А вось наконт асоб вандалаў ужо ёсць папярэднія версіі.



Больш падрабязна пра іх - Якаў Бута.


Віктар Пятровіч адзін з першых убачыў наступствы пагрому. Прызнаецца, да магілы свайго знаёмага было нават страшна падыходзіць.
У які менавіта дзень тут арудавалі вандалы, пакуль невядома. Учора пра разгром мясцовыя жыхары распавялі сыну аднаго з памерлых. Усе вянкі на магіле яго бацькі спалілі.


Працу аператыўнікаў ускладняе снег, які выпаў у тую ноч. Знайсці магчымыя доказы або сляды злачынства зараз больш складана.


Мясцовыя жыхары за апошнія трыццаць гадоў успамінаюць толькі адзін падобны выпадак. За добраўпарадкаваннем гэтых могілак сочаць усёй вёскай. Таму патрэбы ў вартаўніку асаблівай не было.


Знайсці вінаватых у разгроме пакуль міліцыі не ўдалося, але папярэднія версіі ў аператыўнікаў ужо ёсць.



Дапамагчы міліцыі ў пошуках вандалаў вырашылі і жыхары вёскі. Пачалі апытваць гаспадароў суседніх дамоў пра падазроных прахожых, якіх заўважылі ў апошнія дні каля могілак. Па факце здзекавання з помнікаў узбуджана крымінальная справа.