У Смалявіцкім раёне ў полымі загінула немаўля

25 августа 2014
У адным з памяшканняў прыватнага дома пажарныя знайшлі маленькага хлопчыка. Пакуль невядома, дзе на момант здарэння знаходзіліся яго бацькі. У пакоі таксама была знаёмая гаспадыні. Яе шпіталізавалі з апёкамі цела. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.

А ў Барысаве пажарным удалося выратаваць жанчыну і яе чатырохмесячную дачку. Узгаранне зафіксавалі ў адной з кватэр пяціпавярховага дома. Гаспадароў на момант пажару не было. З'едлівы пах пачула суседка і патэлефанавала ратавальнікам. Але з-за шчыльнага задымлення лесвічнай клеткі сваю кватэру пакінуць не змагла. Жанчыне з немаўлём прышлося чакаць работнікаў МНС на балконе. Прычыны пажару высвятляюцца.