У скверы акадэміка Вышалескага парадак наводзіла сталічная моладзь

3 октября 2013

Удзел у акцыі па добраўпарадкаванні горада прынялі каля паўсотні навучэнцаў школ і гімназій Фрунзенскага раёна. Дарэчы, дапамогу ў зборы і вывазе смецця аказалі дэпутаты Маладзёжнай палаты 3-га склікання пры Мінскім гарсавеце і члены клуба Малады выбаршчык.


Натхняла моладзь на працу музычнае суправаджэнне. А сіл дадавала гарачая гарбата.