У хуткім часе ў сталіцы будзе здадзена 5 арэндных дамоў

13 марта 2014
Сёння ў Мінску паслугі камерцыйнага найму прапануюцца ў 3 такіх дамах. На цяперашні час размеркаваны восем соцень арэндных кватэр. Такія памяшканні дзяржавай здаюцца на часовае карыстанне пры заключэнні дагавора камерцыйнага найму тэрмінам да 5 гадоў. Так, напрыклад, кошт за аднапакаёвую кватэру ў новым арэндным доме складае 800 тысяч рублёў. Двухпакаёвая абыдзецца ў мільён 200 тысяч, а трохпакаёвая - мільён 400 - мільён 600 тысяч. Да гэтай сумы дадаецца і аплата камунальных плацяжоў.

Алена Федаровіч, намеснік начальніка аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска: З кожным чалавекам, каму даецца дадзенае жылое памяшканне, заключаецца адпаведны дагавор найму. Таму ў любым выпадку ён з'яўляецца адказным кватэранаймальнікам і па яго жаданні ён можа быць там зарэгістраваны, можа быць не зарэгістраваны на сённяшні дзень.

У найбліжэйшы час на сайтах раённых адміністрацый Мінска з'явяцца графікі засялення ў новыя арэндныя дамы. Размяркоўваюцца такія кватэры зыходзячы з даты пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.