У рамках конкурсу Майстар-2013 ўзнагароджвалі работнікаў гандлю і грамадскага харчавання

24 мая 2013

Удзельнікі прайшлі сем выпрабаванняў - пачынаючы ад афармлення рабочага месца, заканчваючы рашэннем канфліктных сітуацый з кліентам і веданнем заканадаўства. У намінацыі  лепшы прадавец нягледзячы на невялікі стаж - усяго два гады, перамагла працаўніца аднаго з буйных універмагаў Мінска. Дарэчы, асаблівасцю конкурсу гэтага года стаў удзел буйных прыватных гульцоў рынку. Узнагароджваліся сушысты модных рэстаранаў і кансультанты буйных сетак па продажы бытавой тэхнікі.