У Пухавіцкім раёне злавілі браканьераў

16 июля 2013
Вярнуліся з рыбалкі не толькі без ўлову, але і без снасці. У Пухавіцкім раёне двое мясцовых жыхароў праігнаравалі забарону на лоўлю рака. Да пачатку адкрыцця сезона на мясцовым разліву браканьеры ўсталявалі некалькі сетак і пастак. Праўда, падлічваць свой незаконны набытак зламыснікам прыйшлося ўжо з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі. Нягледзячы на тое, што злавілі браканьераў з доказамі злачынства, прызнаваць сваю віну яны не спяшаліся.

Здабыча зламыснікаў пацягнула амаль на 10 мільёнаў рублёў. І гэта пры тым, што вага ўлову параўнальна невялікая: усяго пару кілаграмаў. Увесь незаконны набытак і снасці ў браканьераў прыйшлося канфіскаваць.