Сталіца рыхтуецца да халадоў! 126 ЖЭСаў атрымалі пашпарты гатоўнасці

16 сентября 2014
Улічваецца не толькі спраўнасць абсталявання, але і стан пад'ездаў і балконаў, каб цяпло дарэмна не вылятала ў трубу.

Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.

Загадчык сектара вытворчага аддзела Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Анатоль Астанін задаволена ківае. Гэты цеплавузел ужо фактычна працуе. Лёгкім рухам рукі паварочваецца вентыль - і крыху менш чым праз гадзіну стане цёпла. Няма ў спецыяліста і нараканняў да абсталявання: цеплаізаляцыя, засаўкі, вентылі - усё на сваіх месцах. Ад гэтага, дарэчы, залежыць эканомія электраэнергіі.

Хапае работы не толькі ў інжынераў, але і ў простых майстроў. Сяргей Смірноў (хаця яго ЖЭС ужо атрымаў пашпарт) штодня абходзіць свой участак. Раптам дзе разбілі шкло ці зламалі дзверы. А гэта таксама дарэмная страта цеплыні, а значыць і грошай.

Ужо сёння са 130-ці ЖЭСаў сталіцы пашпарты гатоўнасці атрымалі 126. Яшчэ 4 зробяць гэта калі не сёння, то да канца тыдня дакладна.

Атрымаць пашпарты гатоўнасці трэба да 1 кастрычніка. Час яшчэ ёсць, але камунальшчыкі імкнуцца зрабіць гэта як мага раней, бо надвор'е ўсё ж такі рэч непрадказальная.