У пасёлку Баравая пад Мінскам прэзентавалі першы серыйны верталёт Мі-8МСБ, выпушчаны на аршанскім авіярамонтным заводзе. Удасканаленая мадэль самага масавага ў свеце верталёта практычна па ўсіх параметрах апярэджвае стандартную мадыфікацыю: вышыня, хуткасць палёту, узлётная маса. І пры гэтым расход паліва - ніжэйшы. Сакрэт такіх характарыстык ва ўнікальным украінскім рухавіку.
Плануецца, што ўжо ў наступным годзе ў Оршы выпусцяць каля 20 такіх машын.














