У полі зроку - пешаходы

22 октября 2013

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае пільную ўвагу на пешых грамадзян, якія парушаюць правілы дарожнага руху. Пад асаблівы кантроль трапяць грамадзяне, у якіх няма святлоадбівальных элементаў. Нагадаем, менавіта флікеры зніжаюць рызыку трапіць пад колы аўто на 90%.


Сяргей Дудчык, намеснік начальніка АДАІ УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска:


З 20 па 30 кастрычніка на тэрыторыі горада Мінска Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на паніжэнне колькасці аўтааварый з удзелам пешаходаў, памяншэнне цяжару іх наступстваў, спыненнем парушэнняў правіл дарожнага руху пешаходамі, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення.


Дарэчы, пералічаныя парушэнні пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю. Сума штрафу за прагулку без флікера складзе каля чатырохсот тысяч рублёў.