У дачыненні да вадзіцеля МАЗа ў сувязі з ДТЗ у Мінску ўзбуджана крымінальная справа

23 мая 2013

У дачыненні да вадзіцеля МАЗа ў сувязі з ДТЗ у Мінску, у якім загінула жанчына, узбуджана крымінальная справа. Нагадаем, аварыя адбылася на Партызанскім праспекце каля метро «Аўтазаводская». Вадзіцель МАЗа на хуткасці ўрэзаўся ў сітраен, ад гэтага машына  літаральна апынулася пад прычэпам КАМАЗа. Пасажыр легкавога аўто загінула на месцы, вадзіцель і яшчэ адна жанчына-пасажырка шпіталізаваны.
На момант ДТЗ вадзіцель МАЗа быў цвярозы. Паводле яго слоў, за рулём яму стала кепска,  таму і страціў кантроль за рулём.