У адной з мінскіх школ адкрылася музейная экспазіцыя спартыўнай славы

24 мая 2014

Вучняў тут знаёмяць з гісторыяй беларускага спорту, легендарнымі атлетамі і алімпійскімі дасягненнямі нашай краіны. Тут можна ўбачыць ўсе ўзнагароды і медалі, заваяваныя нашымі спартсменамі, пачынаючы з 1912 года.


Сярод экспанатаў уласныя рэчы спартсменаў, пальчатка з аўтографам фехтавальшчыка на рапіры Аляксандра Раманькова, мяч, на якім распісаліся ўсе гульцы маладзёжнай зборнай па баскетболе, спартыўнае адзенне з аўтографам велагоншчыцы Наталлі Цылінскай і іншыя рэчы спартсменаў.