У адным з буйных універмагаў сталіцы адкрыўся Дзіцячы мір

1 августа 2014

Усё для дзяцей. Сёння ў адным з буйных універмагаў сталіцы адкрыўся Дзіцячы мір. Гэты аддзел стаў самым вялікім ва ўсім магазіне. Пасля цырымоніі адкрыцця для гасцей была арганізаваная канцэртная праграма. С 12 да 15 гадзін на сцэне ля ўваходу дзяцей і іх бацькоў забаўлялі творчыя калектывы. А першыя 100 пакупнікоў атрымалі ў падарунак дысконтныя карты.


Аляксей Сокал, першы намеснік генеральнага дырэктара сталічнага ўнівермага: Усё планавалася для таго, каб сканцэнтраваць у нашым прадпрыемстве адзіны дзіцячы комплекс. Каб пакупнік мог за мінімальны час набыць усе неабходныя тавары для дзяцей.


У новым Дзіцячым міры можна знайсці тавары беларускай вытворчасці як для нованароджаных, так і для вучняў старэйшых класаў.