У лістападзе адкрыюць развязку на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава

25 сентября 2013
Наземны транспарт, які абслугоўвае мікрараёны Малінаўка і Паўднёвы Захад, у хуткім часе зноў зменіць маршруты. Нагадаем, у лістападзе тут плануюць адкрыць развязку на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Алібегава, а ў маі запрацуе пакуль што апошняя станцыя сіняй веткі метро - Малінаўка. Сваімі планамі транспартнікі сёння падзяліліся з мінчанамі падчас прамой тэлефоннай лініі.

Наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч таксама паспела задаць свае пытанні.
Гэта нагадвае стратэгічную нараду. Перад транспартнікамі некалькі картаў і схем руху грамадскага транспарту, хаця гэтыя маршруты, як прызнаюцца самі, ведаюць на памяць. Але літаральна праз два месяцы прыйдзецца завучваць нанова. У лістападзе павінна адкрыцца новая развязка - на праспекце Дзяржынскага, а неўзабаве з'явіцца станцыя метро. Гэта прымушае аптымізаваць маршруты наземнага транспарту.

У планах транспартнікаў - адмяніць некалькі маршрутаў. Напрыклад, не вельмі запатрабаваны і рэдкі 6-ы аўтобусны. На змену яму прыйдзе 32-і, які крыху зменіць свой маршрут і замест Чыгуначнай будзе рухацца па вуліцах Соф'і Кавалеўскай і Мініна.

Дзякуючы падказкам пасажыраў транспартнікі зноў загаварылі пра неабходнасць тралейбуснай лініі па вуліцах Рафіева і Слабадской. Не выключана, што пасля адкрыцця станцыі метро Малінаўка спецыялісты пачнуць працу над адпаведным праектам. Але пакуль самі пасажыры чакаюць гэтай грандыёзнай для мікрараёна падзеі больш за ўсё.

Але і ў іншых мікрараёнах горада працы хапае. У найбліжэйшай перспектыве трэба пабудаваць новую тралейбусную лінію, якая звяжа мікрараёны Сухарава і Каменную Горку. Дарэчы, за першыя гады новае будаўніцтва, канешне, пацягне нямала грошай з бюджэту, але ў будучыні тралейбусы абыдуцца сталіца намнога танней.