Першага верасня свае дзверы адчыніць будынак ведаў на вуліцы Каліноўскага, які разлічаны на восемсот вучняў. Новая школа з'явіцца і ў мікрараёне Каменная Горка, яе плануюць увесці ў эксплуатацыю напрыканцы снежня. Сёлета ў сталіцы пачнуць працаваць і 5 новых дзіцячых садкоў. Акрамя гэтага, зараз ва ўсіх установах адукацыі актыўна вядзецца рамонт.
Паралельна з гэтымі відамі работ у школах ідзе набор вучняў у першыя і дзясятыя класы, а ў канцы жніўня будзе аб'яўлены дадатковы набор у гімназічныя класы для вучняў з шостага па дзясяты класы. Сёлета ўпершыню за парты мінскіх школ сядуць каля 20 000 першакласнікаў.














