У Мінскай вобласці ўспамінаюць трагедыю вёскі Дальва

19 июня 2013
Пасля рэканструкцыі тут адкрыўся мемарыяльны комплекс. Адрамантаваная сцяна памяці, цалкам адноўлена скульптура Маці і дзіця. Ушанаваць памяць 44 беларусаў, якія загінулі ад рук фашыстаў, сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, мясцовых уладаў, а таксама скульптар мемарыяла.


У найбліжэйшы час на месцы прадоўжацца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Пра тое, як Дальва зменіцца ў будучыні, глядзіце ў нашым вячэрнім выпуску ў 18:40.