У Мінскім заапарку жывёлы пераехалі ў цёплыя вальеры

30 ноября 2019
Вялікае перасяленне ў Мінскім заапарку. Жывёлы  з першым марозам  пераехалі ў цёплыя вальеры. У зімовых хатках цяпер папугаі, пеліканы, малпы. Іх памяшканні абсталяваны абагравальнікамі і адмысловамі лямпамі. Некаторыя вальеры ўцяплілі лісцем і саломай, а ў клетцы з львамі ўключылі  падаграванне падлогі. Акрамя гэтага, у жывёл зараз спецыяльнае зімовае меню. У іх рацыёне стала больш каларыйных каш, мяса і расліннай ежы.

Да зімоўкі рыхтуецца і мядзведзь Трыстан. Разам з сяброўкай  Нюрай яны запасаюцца вітамінамі. У зімовую спячку касалапыя звычайна адыходзяць у пачатку снежня.