У мінскім аквапарку завяршыліся ўсе будаўнічыя работы

8 апреля 2014
Зараз завяршаецца пусканаладачны этап, рабочыя ўжо пачалі ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторыі. На мінулым тыдні пачаўся і тэст-драйв комплексу водных атракцыёнаў, першыя ацэнкі тэхнічнаму стану і ўзроўню бяспекі горак далі міжнародныя эксперты.

Аляксандр Крэчка, намеснік начальніка інвестыцыйнага ўпраўлення ДВА Мінскбуд: Унутраная аквазона вельмі змяшчальная. Плюс ёсць 4-павярховая прыбудова, гэта сямейна-забаўляльны комплекс, тут могуць паўнавартасна адпачыць: 5 саўн, джакузі, вялікая спартыўная зала з трэнажорамі. На ўзроўні 3 паверху будзе дзіцячы гульнявы цэнтр.

Нагадаем, афіцыйнае адкрыццё аквапарка Лябяжы запланавана на восьмае мая. Ён стане пятым па велічыні ў Еўропе і зможа адначасова прыняць да дзвюх тысяч чалавек. Забаўляльную частку складуць сем горак рознага нахілу і ступені экстрэмальнасці. Цэнтрам акваторыі стане басейн з вадаспадамі, гейзерамі і фантанамі.