У Мінску жыллёвыя пытанні пачалі вырашаць за кошт мансардаў

5 апреля 2014

Прычым, дадатковая тэрыторыя для такога жылля не патрабуецца - паверхі дабудоўваюцца на ўжо існуючыя дамы. А каб несамавітая хрушчоўка ператварылася ў прыгожы адноўлены будынак, дастаткова згоды хаця б паловы жыхароў дома. Наталля Кузьміцкая прадоўжыць тэму.


На даху дома майго цяпер яшчэ нечае жыллё. Ідэя Франсуа Мансара, які ў 17 стагоддзі прапанаваў пераабсталяваць гару пад кватэры, паспяхова рэалізуецца ў сталічных хрушчоўках.


У плюсе ад такога будаўніцтва застануцца не толькі патэнцыяльныя навасельцы, але і жыхары мадэрнізаванага дома.


У абмен на дазвол будаваць мансарды кампанія-забудоўшчык прапануе капітальны рамонт, які, дарэчы, будзе выкананы раней запланаванага, і аплату камунальных паслуг на працягу ўсіх будаўнічых работ.


Сёння ўжо ўсе мансардавыя кватэры выкупленыя, і новыя жыхары пачынаюць там рамонт. Праўда, каб зрабіць гэта двухпавярховае жыллё прыгожым, камфортным, а галоўнае, функцыянальным стварэнне дызайн-праекта лепш за ўсё даверыць спецыялістам.


Дзмітрый Ваюнкоў, дызайнер: Калі браць распрацоўку праекта, планіроўкі менавіта такіх рашэнняў, тут ёсць два важныя моманты, якія павінны быць адназначна прапрацаваныя. Гэта лесвіца пад лесвіцай цікава, дадаткова нейкую зону захоўвання зверху. Знізу і тут размясціць зону тэлевізара.


Большасць людзей мараць аб такім двухузроўневым жыллі, бо мансарды адрозніваюцца асаблівай ўтульнасцю, якой вельмі цяжка дабіцца ў звычайнай кватэры. Як правіла, на другім узроўні размяшчаюць спальню, дзіцячы пакой ці кабінет. Аднак сфера выкарыстання такіх памяшканняў значна шырэйшая - найбольш арыгінальныя гаспадары ўсталёўваюць на верхнім паверсе більярдную ці нават міні-поле для гольфу.


Дзмітрый Ваюнкоў, дызайнер: У гэтай зоне нядрэнна становяцца крэслы-грушы альбо мяккія пуфы. Тут можна эксперыментаваць з рабочай зонай, тут можа стаяць стол. Каштоўнасць менавіта такіх рашэнняў мансардавых як раз складаецца ў тым, што мы можам убачыць кавалачак неба.


Зрэшты, пакуль любавацца зорным небам могуць нямногія. Сярод жыхароў, за якімі ў справе мансардавага будаўніцтва апошняе слова, да гэтага часу шмат скептыкаў. Да таго ж, сёння няма выразна пазначанай працэдуры атрымання дакументаў, што дазваляюць такое будаўніцтва. Між тым, яно можа стаць вырашэннем шматлікіх праблем: ўшчыльнення Мінска і рамонту ўжо састарэлага жылога фонду.