У Мінску завяршаюць навагодняе ўпрыгожванне вуліц

7 декабря 2019
Сталіца набывае святочны выгляд. У Мінску завяршаюць навагодняе ўпрыгожванне вуліц. Амаль гатова піксельная ілюмінацыя галоўнай ёлкі на Кастрычніцкай плошчы. Сёлета яна зноў ператворыцца ў вялікі мультымедыйны экран. Такую ж тэхналогію ўпершыню будуць выкарыстоўваць і для афармлення навагодняга дрэва ля комплекса “Белэкспа”. У гэтыя хвіліны працягваюць мантаж і, бадай, самай арыгінальнай ёлкі - побач з Палацам спорту. Серабрысты серпанцін сёлета будзе дапаўняць новае светлавое афармленне.  Па-іншаму заззяе і праспект Незалежнасці. Там поўнасцю абнавілі светлавы дызайн. Ацаніць дэкор можна будзе з 14 снежня. У гэты ж час зашумяць калядныя кірмашы на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту.