У Мінску закрыта метро

26 февраля 2014
Усіх пасажыраў першай веткі метро тэрмінова просяць пакінуць цягнікі і скарыстацца наземным транспартам. Такую інфармацыю літаральна некалькі хвілін таму нам паведамілі відавочцы, а вось гэтыя фотаздымкі даслалі на нашу электронную скрыню. Афіцыйны каментарый аб здарэнні пакуль атрымаць нам не ўдалося. Вядома толькі, што цягнікі спыніліся на першай ветцы метро ў 14:40. Другая лінія працуе ў штатным рэжыме. Падрабязнасці ў нашым вячэрнім выпуску.