У Мінску выбралі самага прыгожага ката

15 сентября 2014
У Адкрытым чэмпіянаце Беларусі спаборнічалі 300 мурлыкаў. На суд журы былі прапанаваныя амаль 50 парод. Па выніках першага дня абсалютным чэмпіёнам сярод дарослых хатніх жывёл стаў кот пароды канадскі сфінкс. Лепшым кацяня прызналі гадаванца бурманскай пароды. На другі дзень выставы тытул пераможцы атрымаў брытанскі караткашэрсны кот.

Такі чэмпіянат традыцыйна праводзіцца ў Беларусі кожную восень. Пераможцы атрымліваюць Кубак, а для гадаванцаў ў якасці пачастунка - корм.