У Мінску пачасціліся выпадкі ўзгарання смеццеправодаў

5 ноября 2014
Толькі за мінулы тыдзень спецслужбы выязджалі на тушэнне падпаленага смецця больш за 60 разоў. Рэкорд - 16 аператыўных выездаў за дзень. Дарэчы, асноўная прычына пажараў у пад'ездных шахтах - непатушаная цыгарэта.



Расказвае Надзея Сербіненка.

Аляксандр, жыхар дома па вуліцы Бяды, ад шкоднай звычкі - цыгарэт - пакуль адмовіцца не можа. Але ў пад'ездзе ніколі не паліць, таму да падобных выпадкаў ставіцца з асуджэннем. Менавіта па віне курцоў у яго доме не першы раз загараецца смеццеправод. Суседзі вымушаны выклікаць пажарныя разлікі.
Калі нават невялікае ўзгаранне не ліквідаваць своечасова, яно можа стаць рэальнай пагрозай.
Толькі за мінулы тыдзень пажарныя выязджалі на тушэнне падпаленага смецця больш за 60 разоў. Як правіла, асноўная прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння. Калі жыхар кідае незатушаую цыгарэту ў смеццеправод - ён правакуе ўзнікненне пажару.
Нядбайныя паводзіны жыхароў цягнуць за сабой і фінансавыя выдаткі. Пасля пажару ў пад'ездзе трэба рабіць як мінімум касметычны рамонт. Да таго, на тушэнне невялікага ўзгарання выязджае паўнавартасны пажарны разлік.
Адно з выйсцяў - заварыць смеццеправод. Але для гэтага патрэбна стопрацэнтная згода ўсіх жыхароў дома. Адзін голас супраць - і пытанне застанецца адкрытым.
Тым часам пераважная большасць жыхароў шматпавярховак - за ліквідацыю смеццеправодаў.
Заварванне смеццеправодаў часткова вырашыла б яшчэ адно набалелае пытанне: паасобнага збору смецця.
У сталіцы - амаль 11 тысяч смеццеправодаў, з іх па жаданні жыхароў закансервавана ўсяго трыста.