У Мінску адбыўся творчы вечар Генадзя Хазанава

23 апреля 2014

Студэнт кулінарнага тэхнікума, папугай Кеша і вядучы прагнозу надвор'я, які суперажывае вёсцы Гадзюкіна. Выканаўца гэтых легендарных камічных персанажаў напярэдадні даў творчы вечар ў Мінску. Народны артыст Расіі сабраў галоўную пляцоўку канцэртнай залы Мінск. Але ў гэты вечар публіка не пачула вядомых маналогаў - 68-гадовы Хазанаў ужо 17 гадоў як сышоў з сатыры. Зараз артыст узначальвае маскоўскі Тэатр эстрады і выходзіць на сцэну выключна ў драматычных спектаклях. Сустрэча была пабудавана па прынцыпе пытанне - адказ, гледачы маглі пакласці запіску, адрасаваную артысту, у спецыяльна прызначаны для гэтага кошык. Імправізацыі Хазанава выклікалі бясконцы смех як у публікі, так і ў самога артыста.


Генадзь Хазанаў, народны артыст Расіі: Сустрэча задуманая ў фармаце, як я прыдумаў, стрэс-канферэнцыі, паколькі пытанні, якія могуць яны задаваць, могуць быць абсалютна любымі. І я гатовы адказваць, не фільтруючы пытанні: адны налева, другія направа, адны зручныя, другія нязручныя. Наколькі мне гэта ўдасца - паглядзім. Паколькі для мяне гэта свайго роду прэм'ера.


Таксама народны артыст Расіі прызнаўся, што менавіта ў Мінску адбыўся яго дэбют. Будучы студэнтам эстрадна-цыркавога вучылішча, 26 гадоў таму Генадзь Хазанаў упершыню самастойна выступаў на зборным канцэрце ў Палацы спорту.