У Мінску сёння адкрылася новая гасцініца эканамкласа для замежных турыстаў. 9 паверхаў, 134 нумары, сярод якіх - адна-, двух- і трохмесныя, і нават некалькі нумароў класа люкс. Нягледзячы на тое, што гатэль мае статус эканамічнага, усё абсталяванне сучаснае, адпавядае апошнім інавацыйным распрацоўкам. Да прыкладу, нумары гасцініцы адчыняюцца пры дапамозе картаў-чыпаў, праведзены вай-фай, існуе анлайн-браніраванне. Прыемна ўражвае і кошт нумароў - ад 330 тысяч беларускіх рублёў да 800 за суткі. Дарэчы, да першага красавіка ў Мінску адкрыюць яшчэ дзве гасцініцы такога тыпу. Яны будуць адрознівацца сваёй спецыялізацыяй.














