У Мінску прайшоў еўрапейскі конкурс барменаў

1 августа 2013

Упершыню ў Мінску прайшоў еўрапейскі конкурс барменаў. У спаборніцтвах прымалі ўдзел канкурсанты з чатырох краін: Чэхіі, Польшчы Літвы і Украіны. За 7 хвілін удзельнікам трэба было прыгатаваць тры кактэйлі і кожны з іх па асаблівай тэхналогіі. Ацэньвалі віртуозаў уладальнікі вядомых мінскіх устаноў. Адбор барменаў праходзіў у два этапы.
Пераможца з Чэхіі атрымаў прыз у памеры 400 еўра і магчымасць прадстаўляць сваю краіну на наступных спаборніцтвах.