У Мінску праходзіць міжнародны турнір па танцах

4 октября 2014

Мінскі Палац спорту ператварыўся ў найбуйнейшую танцавальную пляцоўку Усходняй Еўропы. Сёння тут праходзіць міжнародны турнір па танцах. Гэта адзіныя спаборніцтвы ў Беларусі, якія ўваходзяць у рэйтынг Сусветнай федэрацыі танцавальнага спорту. Турнір сабраў каля тысячы спартыўных пар з 15 краін свету. Ацэньвае выступленні высокакваліфікаваная судзейская калегія - арбітры прадстаўляюць 13 дзяржаў свету.


Надзея Сербіненка працягне тэму. Арцём і Анастасія - фаварыты сённяшніх спаборніцтваў. На апошнім чэмпіянаце свету па бальных танцах у Маскве пара з Гродна заняла ганаровае чацвёртае месца. І намеры на прызавыя месцы у сваёй юніёрскай катэгорыі не менш сур'ёзныя.


Другімі ў катэгорыі Дзеці сталі мінчане Іван і Ксенія. Узрост у сем і восем гадоў не перашкодзіў маленькім танцорам абысці сваіх сапернікаў і заваяваць сярэбраны медаль.


Ацэньвае выступленне пар адна з самых высокакваліфікаваных судзейскіх калегій. Сёлета гэта інтэрнацыянальны састаў - суддзі прыехалі з 13 краін свету.


На працягу двух дзён на паркет выйдуць танцоры ўсіх узроставых катэгорый - ад 5 да 65 гадоў. У вячэрняй праграме пройдуць фіналы ва ўсіх катэгорыях і паказальныя выступленні зорак сусветнага танцавальнага спорту. Урачыстае адкрыццё турніру пачнецца ў сем вечара.