У Мінску праходзіць чэмпіянат Беларусі па праграміраванні

24 апреля 2013

Колькасць сталічных праграмістаў павялічылася на паўтысячы… але толькі да заўтра. Гэтымі хвілінамі ва ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі вырашаецца інтрыга Адкрытага чэмпіянату Беларусі па праграміраванні. На спаборніцтвы з‘ехаліся 34 каманды.


Наталля Кезік прадоўжыць тэму.


Яркае вясновае сонца іх ніколькі не вабіць. Больш захапляюць алгарытмы на маніторы камп’ютара. І калі чэмпіянат па праграміраванні выйгралі не ўсе, то рэкорд па ўседлівасці ім пакарыўся – пяць гадзін на адным крэсле.  


А перад фіналам былі адборачныя туры. 400 канкурэнтаў спаборнічалі ў рэжыме анлайн. Да апошняга этапу дайшоў кожны чацвёрты. Дарэчы, студэнтам у фінале пераважную канкурэнцыю склалі школьнікі.


Чэмпіянат Беларусі па праграміраванні праходзіць у нашай краіне ўжо трэці год. Але толькі сёлета ён набыў статус міжнароднага. Бо паспаборнічаць у Мінск прыехалі расійскія школьнікі і студэнты.


Пасяліліся госці ў звычайным студэнцкім інтэрнаце. Але за падрыхтоўкай да спаборніцтваў не паспелі пасябраваць з беларускімі калегамі. Таму будзе нагода прыехаць у Мінск і дарашаць адну конкурсную задачу.  


За пяць гадзін праграмістам неабходна было рашыць 11 задач на англійскай мове. Усе алагарытмічныя крокі – гэта задачы, якія могуць мець практычнае значэнне ў медыцыне, фізіцы і робатабудоўлі. Самае правільнае рашэнне –  з найменшымі затратамі. Таму тут заўсёды ёсць некалькі варыянтаў правільных адказаў. 


У выніку ўсё мноства алгарытмічных рашэнняў у праграміраванні сёння пакарылася камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Маскоўскія госці забралі срэбра, а гаспадары чэмпіянату ў сваю скарбонку дадалі бронзавы медаль.