У Мінску працягваецца акцыя для праблемных падлеткаў

13 августа 2014

Лета - час актыўнасці. У Мінску працягваецца акцыя для праблемных падлеткаў. Сёння ў распарадку дня - картынг. Школьнікі 3 гадзіны асвойвалі ўменне кіраваць хуткаснай машынай. Такая акцыя дзейнічае ў сталіцы на працягу двух тыдняў. Дзеці паспелі наведаць кінатэатры, батанічны сад і пакатацца на каньках ў адным са спартыўных комплексаў.


Плануецца, што ў мерапрыемствах удзел возьмуць 180 непаўналетніх - па 20 чалавек ад кожнага раёна. Акцыя працягнецца да канца жніўня.