У Мінску прэзентавалі гіганцкі чызкейк

1 марта 2014

Над ім чаравалі больш як двое сутак, але менш за гадзіну спатрэбілася гасцям, каб адправіць самы вялікі ў СНД чызкейк у… гісторыю. У сталіцы прайшла вечарынка, якую так і назвалі Чызкейк-паці. Сябры Тэа сабраліся, каб пажадаць канкурсанту Еўрабачання поспеху.


Антаніна Станкевіч далучылася да цёплых пажаданняў і не адмовілася пакаштаваць гіганцкі чызкейк. Пачаставаць сталічны бамонд гіганцкім чызкейкам вырашыў Тэа, прадстаўнік Беларусі на конкурсе Еўрабачанне. Але заклік пра хлеб і відовішчы ніхто не адмяняў, а таму спачатку - музычная паўза.


А потым прэзентацыя кулінарнага шэдэўра.


Больш за 300 даволі вялікіх порцый. Хапіла ўсім. І нават вядучыя тэлеканала Беларусь 1 не ўтрымаліся і пакаштавалі ласунак, не зважаючы на тэлекамеры. Тым больш, што ў эфіры яны яшчэ ніколі гэтага не рабілі.


Тэа, хоць і не прыклаў руку да прыгатавання гіганцкага чызкейка, прызнаўся: у яго атрымліваецца не толькі спяваць пра дэсерт, але і гатаваць яго дома.


Да віншаванняў і цёплых пажаданняў далучыліся і іншыя артысты. І нават учарашнія сапернікі па нацыянальным адборачным туры не шкадавалі ні сваіх галасавых звязак - так яны забаўлялі гасцей, ні цёплых словаў калегу па музычным цэху.