У Мінску з'явяцца чатыры панэльныя гасцініцы

22 апреля 2013

Яны запоўняць сегмент атэляў эканом-класа. Новыя будынкі з'явяцца на вуліцах Каржанеўскага, Нарачанскай, Кашавога і каля Парку высокіх тэхналогій. Кожная гасцініца будзе разлічана на 265 чалавек. Асноўны нумарны фонд - блокі з двух-трохмесных пакояў. Але будзе і па два нумары люкс.