У Мінску з'явіцца маршрут №111

12 августа 2014

Папулярны мінскі маршрут - 100-ы аўтобус - разгрузяць. Адначасова з'явіцца маршрут №111. Ён звяжа аэрапорт Мінск-1 з плошчай Перамогі. Аўтобусы пачнуць курсіраваць з 25 жніўня праз вуліцы Чкалава, Маскоўскую і па праспекце Незалежнасці. Новы маршрут дапаможа зменшыць нагрузку на сотым аўтобусе ў гадзіны пік. Таксама ў верасні з'явіцца эксперыментальны аўтобус №11, ён будзе курсіраваць з Сухарава ў Вяснянку. А 133 аўтобусны маршрут дазволіць без перасадак даехаць з плошчы Бангалор у Зялёны Луг.