У Мінску з'явіўся пракат вінтажных веласіпедаў

4 августа 2013

Веласіпед можна вынаходзіць бясконца. А таксама ўдасканальваць і стылізаваць. У Мінску з'явіўся першы пракат вінтажных веласіпедаў.


Аліна Вольская адправілася ў рэтра-паездку па сталічных вуліцах.
Красоўкі і спартыўны касцюм для катання на веласіпедзе - гэта ўжо ўчарашні дзень. Сёння модна так: у спадніцы і пажадана, каб яна была ў гарох, гетрах вышэй за калена і вінтажных басаножках. Дар'я Сімановіч ўпэўнена, што рэтра-веласіпед для сучаснай дзяўчыны гэта не толькі зручны сродак перамяшчэння, але і эксклюзіўны аксесуар.


Для Антона ж гэтым летам скачкі па бардзюрах таксама страцілі ўсялякі інтарэс. Ён перасеў на рэтра-байк і не памыліўся.


Станіслаў Кандоркін жа вырашыў не хваляваць жаночыя сэрцы і адправіўся на сваім рэтра-байку у свет бізнесу - адкрыў пракат вінтажных веласіпедаў.


Але па сваёй натуры Станіслаў не калекцыянер, а сапраўдны рэвалюцыянер. І таму ён распрацаваў праект велапракату, дзе мінчане змогуць не толькі ўзяць веласіпеды, але і атрымаць у падарунак цікавыя бонусы.


У сярэднім тры гадзіны паездкі на вінтажнам веласіпедзе будуць каштаваць 50 тысяч рублёў. Што значна саступае ў цане пракатам новых веласіпедаў. І попыт у стартапа ўжо ёсць.