У Мінску з'явіўся парк імя Уга Чавеса

11 января 2014

Размяшчаецца ён у раёне вуліц Каменагорская, Лідская, Калеснікава і Казіміраўская. Раней у гонар венесуэльскага лідара планавалася назваць адну з вуліц мікрараёна Каменная Горка, бо Уга Чавес падчас аднаго з візітаў у Беларусь наведваў там дом-новабудоўлю. Але дэпутаты Мінгарсавета вырашылі ўшанаваць імя былога Прэзідэнта Венесуэлы ў назве парка, ў бліжэйшы час ён ператворыцца ва ўтульную і прыгожую зону адпачынку ў Каменнай Горцы.