У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку акадэміку Алегу Роману

28 мая 2014

Яго па праве лічаць бацькам айчыннай парашковай металургіі. Аўтар амаль 400 навуковых работ, ён не раз быў адзначаны дзяржаўнымі і міжнароднымі ўзнагародамі. Падчас працы Алег Уладзіслававіч стварыў школу навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Сярод яго вучняў 7 дактароў і больш за 50 кандыдатаў навук.


На памятнай сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных вышэйшых навучальных устаноў, былыя калегі і студэнты, а таксама акадэмікі і дактары навук з Беларусі, Расіі.