У Мінску адкрыюць адразу некалькі буйных гандлёвых цэнтраў і гіпермаркетаў

26 августа 2013
Сталіца прырастае гандлёвымі плошчамі. Прычым рэкорднымі тэмпамі. Больш стане і магазінаў крокавай даступнасці. Акрамя таго, чакаецца прэзентацыя абноўленай сядзібы
Ваньковіча. З падрабязнасцямі Аляксей Кандраценка.
Патокі гараджан і гасцей сталіцы паміж чыгуначным і аўтавакзалам павялічацца ў разы. Ужо ў лістападзе тут адкрыюць гандлёва-забаўны цэнтр. У складзе комплексу, акрамя магазінаў, рэстараны, салон прыгажосці, кінакомплекс і вялікі паркінг. Гандлёвыя сеткі горада да канца года прырастуць яшчэ трыма гіпермаркетамі: па вуліцы Багдановіча, у мікрараёне Лошыца і на скрыжаванні Далгінаўскага тракта з МКАД.
Яшчэ адно наваселле ў лістападзе - на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Глебкі. Тут пад дахам гандлёвага цэнтра размесцяцца адразу два гіпермаркеты - прадуктовы і спартыўных тавараў.
Зараз працягваюцца будаўнічыя работы. Цэнтр будзе адным з самых вялікіх у Мінску - 38 тысяч квадратных метраў. Мінчане новабудоўлям у асноўным рады.
Сёлета ў Мінску стала на 150 гандлёвых аб'ектаў больш. Да канца года да іх дадасца яшчэ 70.
Аляксей Раманаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарвыканкама: У асноўным гэта магазіны крокавай даступнаці, якія адкрываюцца штогод. Летась гандаль горада прырастаў на 90 тысяч квадратных метраў, сёлета больш чым 170 тысяч квадратных метраў.
Але не ўсё ў Мінску, як кажуць, вымяраецца шопінгам. Жамчужына Партызанскага раёна сталіцы - сядзіба Ваньковіча - таксама парадуе мінчан сваім новым выглядам. Пасля рэканструкцыі помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя па вуліцы Філімонава з гэтай восені - комплекс вольнага часу. Тут будуць праводзіць прэзентацыі, канцэрты класічнай музыкі, выставы.