У Мінску каля чатырохсот слухачоў Інстытута дзяржслужбы атрымалі дыпломы аб заканчэнні ВНУ

24 мая 2013

 Гэтых выпускнікоў называюць кіраўнічай элітай - большасць з іх займае кіруючыя пасады ў міністэрствах, дзяржкамітэтах і на буйных прадпрыемствах. Так што для іх гэта ўжо як мінімум другая адукацыя. «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне», «Міжнародныя адносіны», «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам - два гады выпускнікі факультэта перападрыхтоўкі асвойвалі адну з васьмі спецыяльнасцей. Навінка гэтага выпуску - спецыяльнасць «Інавацыйны менеджмент». Навучанне паводле прынцыпова новай праграмы.
Мікалай Шчокін, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: Гэта кіраўнікі новага ўзору. Менеджары свайго роду. Кіраўнікі, якія хутка рэагуюць на выклікі часу. Усе павінны быць нацэленыя на рашэнне такіх задач, як імпартазамяшчэнне, на фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы.
Першыя заняткі ў Інстытуце дзяржаўнай службы пачаліся ў 2000 годзе. За 13 гадоў толькі факультэт перападрыхтоўкі скончылі амаль дзесяць тысяч беларускіх кіраўнікоў.