У Мінску каля 100 цэнтраў ранняга развіцця

23 октября 2014
Распрацавана вельмі шмат методык, па якім могуць займацца нават аднагадовыя дзеці. З восені ў сталіцы пачаў працаваць міжнародны цэнтр з 20-гадовай адукацыйнай гісторыяй. Сёння ён існуе у 50 краінах свету. Вучэбная праграма складаецца з 12 прадметаў, якія дазволяць дзецям разабрацца ў тым, як уладкаваны навакольны свет, і дапамогуць зразумець, як найлепшым чынам з ім ўзаемадзейнічаць.

На занятках для самых маленькіх пабывала і Наталля Кузьміцкая.


Лявон, бадай, самы маленькі наведвальнік школы ранняга развіцця. Хлопчыку ўсяго год і дзесяць месяцаў. Нягледзячы на такі ўзрост, ён старанна паўтарае за сваёй настаўніцай. Па-англійску ўжо можа сказаць: Good morning! і Goodnight.


У школу ходзяць дзеці ад 1 да 8 гадоў. Праграма пастроена на аснове вучэбнай станцыі: праектара, мультымедыйнай дошкі і камп'ютарных тэхналогій, якія ператвараюць працэс навучання ў вясёлую і займальную гульню.

У праграму ўваходзіць 12 прадметаў, сярод іх школьныя - біялогія, матэматыка, астраномія, і пазашкольныя - эканоміка, навука аб зямлі, мастацтва. Есць для самых маленькіх і займальны курс англійскай мовы.

Не выключана, што ў гэтай школе растуць будучыя вядучыя і тэлежурналісты. Амаль кожны занятак заканчваецца сапраўднымі відэаздымкамі.


Дзеці абавязкова пазнаёмяцца з літарамі і лічбамі, вывучаць асновы матэматыкі, чытання, правапісу, важных для кожнага першакласніка, але галоўнае не падрыхтоўка да школы. Развіць мысленне, творчыя здольнасці і самаацэнку, узбагаціць пазнанні аб навакольным свеце і навучыць дзіця мець зносіны з аднагодкамі - першапачатковая мэта цэнтра развіцця.