У Мінску наехалі на пешахода

7 июня 2014
ДТЗ зафіксавалі на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці. Як паведамілі ў ДАІ, мужчыну з чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Усе акалічнасці інцыдэнту высвятляюцца. Паводле папярэдніх даных, мужчына ў нецвярозым стане выйшаў з прыпынку грамадскага транспарту і лёг на праезную частку. У гэты момант на яго наехаў пежо.