У Мінску пачнуць вырошчваць саджанцы дурніц у буйных маштабах

3 июня 2013

Комплекс для пладова-ягадных культур плануецца ўвесці ў строй у Цэнтральным батанічным садзе ў снежні. У першую чаргу на тэрыторыі комплексу плануецца вырошчваць дурніцы высакарослыя. Сёння гэтая ягада вельмі запатрабавана, паколькі не выклікае ніякіх алергічных рэакцый. Плануецца, што комплекс выйдзе на праектную магутнасць да 2017 года. Што дасць магчымасць штогод вырошчваць да двух мільёнаў саджанцаў на продаж.