У Мінску пачаўся сезон пакосу травы

21 июня 2013
У сувязі з гэтым камунальныя службы просяць мінчан не пакідаць аўтамабілі паблізу месцаў, дзе вядзецца касьба. Падчас правядзення работ на машыну можа трапіць не толькі трава, але і камяні. Аб маючых адбыцца работах жыхароў папярэджваюць аб'явы ля пад'езда і шыльды на месцы касьбы.