У Мінску пачалі прызначаць старшых па дварах

23 ноября 2019
Сачыць за парадкам і арганізоўваць святы для ўсяго дома. У Мінску пачалі прызначаць старшых па дварах. Пакуль пасада мясцовых кіраўнікоў з’явілася толькі ў Заводскім раёне, хутка лічба павінна вырасці да двухсот. Паводле задумкі, старшы па двары стане пасярэднікам паміж кіраўніцтвам, спецыялістамі і жыхарамі. Кіраўнік дома будзе трымаць пад сваім кантролем стан двара, дзіцячых пляцовак, пад’ездаў, сачыць за рамонтам. А таксама ладзіць сумесныя мерапрыемствы - суботнікі і святы двара. 

Кіраўнікі двара таксама напроста змогуць звяртацца да кіраўніцтва раёна, не толькі асабіста, але і ў асобным месенджары ў сацыяльных сетках, дзе створаць сваю групу.